Котик, который мясо
Ой, раскладка белорусская)
Значыцца, напішу на беларускай мове) Ужо гадзіна ночы, а я ўсё пішу сачыненне на тэму " Параўнанне дэтэктыва Ўладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха" і сучаснага дэтэктыва Людмілы Рублеўскай "Пярсцёнак апошняга імператара". Ну хто ж прыдумляе такія складаныя тэмы? :weep3: І наогул, гэта першае ў маім жыцці самастойна напісанае сачыненне, бо ў інтэрнэце на гэтую тэму нічога няма. Сяджу зараз і акуратненька вымалёўваю каліграфічныя літары ў лісточку) Сама вінаватая - трэба было раней пачынаць працаваць, а не як заўсёды, у апошні момант.

@темы: универ, ого! я и думать умею!, наше сиятельство